вторник, 13 февраля 2018 г.

ТОП-5 беларускіх вершаў пра каханне са школьнай (і не толькі) праграмы

Ці лёгка вам прызнацца ў сваіх пачуццях? Пэўна, не. Класікі беларускай літаратуры зрабілі гэта за вас, пакінуўшы вялікую колькасць самых шчырых, самых цёплых, самых інтымных радкоў... У свята ўсіх закаханых – 14 лютага – здзівіце сваю палову: паспрабуйце прызнацца ў каханні па-беларуску.



“Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкi з сабой прывяла...”
 Напэўна, няма беларуса, які б не ведаў гэтыя радкі Максіма Багдановіча. Багдановіч, натхнёны французскім пісьменнікам Полем Верленам, усвядоміў, што абавязаны вывесці нацыянальную літаратуру на сусветны ўзровень.  Адзін за адным ён стварае трыялеты, актавы і свой дасканалы раманс “Зорка Венера”.
Хто ж натхніў Максіма Багдановіча на напісанне верша? Даследчыкі творчасці паэта сыходзяцца на думцы, што, хутчэй за ўсё, верш Раманс прысвечаны Ганне Какуевай. Пазнаёміўся паэт з ёй у Яраслаўлі, дзе жыла сям’я Багдановічаў. Сціплая Ганна спадабалася Максіму, а зорка Венера стала сімвалам кахання маладых. Магчыма, такая сустрэча мела месца ў іх гісторыі кахання.

Ужо добра сцямнела. Аня выйшла праводзіць Максіма. Вецер, рэдкія воблакі, і на цёмным небе з’явіліся яркія буйныя зоркі.– Вам падабаецца глядзець у начное неба? – парушыў маўчанне Максім.
– Вельмі, – шэптам прамовіла Аня. – Я веру ў тое, што кожная зорка –  гэта душа чалавека і што чалавек павінен ісці за сваёй зоркай.

Ці мне адной адразу захацелася перачытаць усяго Багдановіча?!


Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.
Чаму так горка, не магу я зразумець.
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся. Ці знаёмыя вы з Алесяй і з гісторыяй кахання Аркадзя Куляшова?
Першае каханне. Няспраўджанае, безнадзейнае ці шчаслівае... Хто ж такая Алеся? Гэта шаснаццацігадовая дзяўчына, у якую быў закаханы чатырнаццацігадовы Аркадзь. Малады паэт вельмі цаніў Алесіну думку, тонкі літаратурны густ і дасылаў ёй свае новыя творы. З цягам часу жыцц    ё развяло іх па сваіх справах, сем’ях. Аркадзь Куляшоў так і не сустрэўся больш з каханай, бо бараніў ідэал свайго юначага кахання ад разбурэння яго прозай жыцця. Але ж шэдэўр Куляшова, напісаны ў чатырнаццацігадовым узросце, займае пачэснае месца ў беларускай літаратуры, лічыцца манаграфічным.
         Трэба заўважыць, ёсць два варыянты гэтага верша. Калі зацікавіліся, то пашукайце або напішыце мне – падзялюся.

        
        “Штосьцi спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор,
Пахне чабор...”
         Памятаеце, як у думках дзякавалі Пятрусю Броўку за вялікую колькасць паўтораў у вершы, бо твор трэба было вучыць на памяць? Так, запамінаецца ён лёгка, таксама як і лёгка нараджаецца ў сэрцы юнацкае каханне.
         Гэты верш – споведзь, успамін паэта аб даўнім юнацтве з яго першым каханнем. Чысціня пачуццяў, лёгкасць, нерашучасць, боль, пэўна, дакор, рамантычнасць – вось сакрэтныя складнікі ўдалага верша. Нягледзячы на боль, страты, жыццё працягваецца, ідзе, трэба радавацца яму.
         У Лявона Вольскага, адзначу, гэты верш пакладзены на музыку і мае даволі пазітыўны настрой. Паслухайце!


         “Ён адшастаў ценісты арэшнік,
Змок увесь, але знайшоў, знайшоў —
З думкай пра яе, зусім нягрэшнай, —
Пару запаветных спарышоў”.
         Здаецца, далёка не ўсе прыгадаюць гэтыя радкі з верша Пімена Панчанкі “Спарышы”. Але вельмі хочацца падзяліцца гэтым творам, з якім калісьці на трэцім курсе мяне пазнаёміла мая аднагрупніца Яніна.
         Верш сюжэтны, у аснове якога ляжыць, здаецца,  звычайная гісторыя кахання. Сакрэт  гэтага твора ў прастаце і дасціпнасці выказвання, шчырасці пачуццяў.
Што гавараць – прачытайце і падзяліцеся сваімі ўражаннямі са мной і з іншымі!


“Звіняць ёй завушніцы
Ўсё пра маё каханне”.
Максім Танк скептычна ставіўся да жаночай паэзіі, гаварыў, што яна абмеважана ў сваіх тэмах. Сам жа класік спрабаваў сябе ў розных відах лірыкі, магчыма, ён нам больш вядомы сваімі грамадзянскімі або філасофскімі вершамі.
Безумоўна, у пісьменніка знойдуцца і прыгожыя радкі пра каханне. Любімы многімі верш “Завушніцы” таму пацверджанне.
Максім Танк быў добрым сем’янінам і, у адрозненне ад некаторых калег, не заводзіў раманаў, бо кахаў (і шчыра кахаў) толькі адну жанчыну – сваю жонку Любу.
Завушніцы ж у танкаўскай паэзіі сталі сапраўдным сімвалам кахання.

Гэта толькі 5 самых вядомых, на маю думку, яркіх вершаў пра каханне. Не адмаўляюся, што ў кожнага пісьменніка знойдзецца верш варты лепшай паштоўкі для каханага чалавека.

Дарэчы, вось гэтыя мініяцюры прапаную напісаць у вашых “валянцінках”:

Мужчына. Жанчына. Чаканне.
Шуканне. Блуканне. Час.
Жанчына. Мужчына. Спатканне.
Вітанне. Пытанне. Адказ.
Мужчына. Жанчына. Дыханне.
Сэрцабіццё. Забыццё.
Жанчына. Мужчына. Каханне.
Мужчына. Жанчына. Жыццё. (Анатоль Вярцінскі)

На заінелым трамвайным акне
хтось напісаў:
“Я кахаю”.
Усе пазіраюць на свет
праз гэтыя словы. (Алесь Разанаў)

Цяпер, каб цябе не было,
Прыдумаў наноў бы ўсё роўна
Цябе, апрануўшы ў святло. (Рыгор Барадулін)


А якія вашы любімыя вершы беларускіх пісьменнікаў пра каханне? 

1 комментарий:

  1. Я Марыса, і я знаходжуся тут, на гэтым сайце, каб даць падзяку Dr.Agbazara за добрую працу, якую ён зрабіў у атрыманні сваіх адносін у патрэбным рэчышчы. Я і мой палюбоўнік быў некаторы спрэчка, які прывёў да нашага распадзецца. Але дзякуючы дапамозе Dr.Agbazara я змог вярнуць яе на працягу 48 гадзін, па гэтай прычыне я буду кропельным кантактнай інфармацыяй Dr.Agbazara на на гэтым сайце для тых, хто мае патрэбу ў яго дапамогі, каб звязацца з ім па Whatsapp праз ( +2348104102662 ) або па электроннай пошце: ( agbazara@gmail.com )

    ОтветитьУдалить