понедельник, 5 декабря 2016 г.

ДА 125-ГОДДЗЯ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА


Пясняр чыстае красы... Максім Багдановіч... Адзін з маіх любімых беларускіх пісьменнікаў, рамансы якога заўсёды выклікаюць пяшчотныя пачуцці...Сімвалічна, што ў 2016 годзе, які абвешчаны Годам Культуры ў нашай краіне, мы святкуем 125-годдзе Максіма Багдановіча.


А наколькі добра вы знаёмы з біяграфіяй пісьменніка? 
Прапаную вам некалькі пытанняў па яго творчасці:
  1.  Якую кветку Максім Багдановіч лічыў сімвалам нашай Беларусі? Прыгадайце іншую назву гэтай расліны. У якіх вершах паэт узгадвае «цвяток радзімы»?
  2. Прыгадайце назвы твораў, якія напісаны ў наступных вершаваных формах:
    а) рандэль, тэрцына, рандо, пентаметр, байка (па адным прыкладзе);
    б) раманс (два прыклады);
    в) санет, трыялет (пяць-шэсць прыкладаў).
  3. Якім псеўданімам падпісваў Максім Багдановіч свае вершы «Падвей», «Лясун» («Сосны, елі, хвоя, хвошчы…»), «На чужыне», «Ноч», «Пугач»? Хто даў паэту гэты псеўданім?
  4. Галоўныя героі апавядання Максіма Багдановіча і паэмы Якуба Коласа граюць на адным музычным інструменце. Якім? Прыгадайце назвы гэтых твораў.
  5.  Што вам вядома пра бацьку паэта? Як яго імя? Чым ён займаўся? Які псеўданім даў свайму сыну Максіму?
  6. Назавіце вершаваны цыкл паэта, прысвечаны каханай дзяўчыне. 3 якіх твораў гэты цыкл складаецца? Як імя і прозвішча каханай паэта?
  7. Назавіце мясціны Беларусі, якія наведваў Максім Багдановіч.
  8. Прыгадайце апошні верш паэта.
Свае адказы прыносце ў 27 кабінет, мы іх з вамі абмяркуем, а тых, хто адкажа правільна, я абавязкова ацаню добрай адзнакай!

Комментариев нет:

Отправить комментарий