среда, 21 декабря 2016 г.

Заданне на зімовыя канікулы 9-класнікам

Паважаныя дзевяцікласнікі! Віншую вас з надыходзячымі зімовымі святамі! Адпачыце за гэты час, але не забывайце пра родную мову.


Рэкамендую выканаць вам наступныя заданні:

па беларускай мове:
  • напісаць 5-8 дыктантаў з экзаменацыйнага зборніка;
  • падагульніць усе веды пра складаназалежны сказ.
па беларускай літаратуры:
  • чытаць паэму Адама Міцкевіча "Гражына", яе можна знайсці па спасылцы http://knihi.com/Adam_Mickievic/Hrazyna.html
  • чытаем твор Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальная, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" (асабліва звяртаем увагу на апавяданні: "Плачка", "Белая сарока", "Сын Буры"). Гэты твор можна знайсці па спасылцы http://knihi.com/Jan_Barsceuski/Slachcic_Zavalnia,_abo_Bielarus_u_fantastycnych_apaviadanniach.html#1
Раю пачаць чытанне са "Шляхціца Завальні...", каб наблізіць сабе таямнічы святочны настрой!


Комментариев нет:

Отправить комментарий