среда, 1 июня 2016 г.

УВАГА! Спіс літаратуры для чытання летам :)

Шаноўныя ўжо 7-класнікі і 9-класнікі! Хачу прадставіць вашай увазе спіс твораў для чытання летам.

Разумею, што ўсё прачытаць не атрымаецца, але паспрабаваць трэба J Тлустым шрыфтам я пазначыла тое, ШТО бы раіла прачытаць у першую чаргу, але вы выбірайце на свой густ.


Некалькі парад вам перад чытаннем:
1) старайцеся чытаць па-беларуску (некаторыя шукаюць творы ў перакладзе на рускую), бо гэта будзе карысна вам таксама і тым, што вы палепшыце ўзровень сваёй граматнасці;
2) чытайце абавязкова з алоўкам у руках, а яшчэ лепш – завядзіце тонкі сшытак, дзе будзеце пазначаць сабе некаторыя дробязі: героі, завязка твора, асноўныя моманты;
3) зайдзіце на сайт knihi.com і ў раздзеле “Проза” вы адшукаеце шмат твораў у электронным варыянце – гэта вельмі зручна, каб не вазіць з сабой вялікія сумкі з кнігамі.

Карацей, чытайце, адпачывайце разам з роднай мовай і беларускай літаратурай! Добрага адпачынку!

7 клас

В. Адамчык  «Урок арыфметыкі».
У Аляхновіч. «Першае каханне».
Р. Баравікова. «Казкі астранаўта».
В. Быкаў.  «Альпійская балада».
А. Васілевіч. «Пачакай, затрымайся…».
Ж. Верн. «Таямнічы востраў».
Л. Дайнека. «Меч князя Вячкі».
У Дамашэвіч. «Абуджэнне».
А. Камароўскі. «Бусел».
У. Караткевіч. «Зямля пад белымі крыльямі», «Кніганошы».
А. Кобец-Філімонава. «Жаваранкі над Хатынню».
Д. Лондан. «Белы клык».
А. Марціновіч. «Гістарычныя постаці».
П. Місько.  «Эрпіды на планеце Зямля».
А. Наварыч. «Антонік».
I. Пташнікаў. «Ільвы».
Я. Сіпакоў. «Зялёны лісток на планеце Зямля».
А. Федарэнка. «Шчарбаты талер».
В. Хомчанка. «Звон пад зямлёй».
У. Шыцік. «Кіб загаварыў апоўначы».

9 клас

«Дрэва вечнасці: кніга для пазакласнага чытання» (уклад. В. Кушнярэвіч).
А. Абуховіч. Вершы.
М. Арочка. «Судны дзень Скарыны».
Д. Бічэль. Вершы са зб. «А на Палессі»: «Замест запавету», «На пляцы пятлі», «Еўфрасіння Полацкая», «Словам Скарыны», «Верша-творца Сімяон Полацкі»,  «Літанне».
Я. Баршчэўскі. «Шляхціч Завальня», «Плачка», «Сын Буры».
Т. Бондар. «Рагнеда».
Зб.  «Карона Вітаўта Вялікага».
Карусь Каганец. «Модны шляхцюк».
У. Караткевіч. «Дрэва вечнасці».
М. Кацюбінскі. «Цені забытых продкаў».
Я. Колас. «Новая зямля», «На ростанях» (частка першая «У палескай глушы»).
Ю. Крашэўскі. «Хата за вёскай».
А. Куляшоў. «Хамуціус».
М. Лужанін. «Колас расказвае пра сябе».
«Мае браты, мае суседзі» (уклад. Т. Кабржыцкая, В. Рагойша).
Я. Лучына. «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся».
А. Мальдзіс. «Як жылі нашы продкі ў XVIII ст.».
М. Маляўка. Зб. «Старая зямля».
А. Марціновіч. Зб. «Хто мы, адкуль мы».
Б. Мікуліч.  «Развітанне».
А. Наўроцкі. «Валун».
Ш. Руставелі. «Віцязь у тыгравай шкуры».
А. Статкевіч-Чабаганаў. «Лёс роду — лёс радзімы».
К. Тарасаў. «Тры жыцці княгіні Рагнеды».
Я. Чачот. «Наваградскі замак».
Т. Шаўчэнка. Вершы. Паэмы.
Ш. дэ Каспгэр. «Легенда пра Ціля Уленшпігеля».


Комментариев нет:

Отправить комментарий